Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 9 клас Гардзей Навіцкі Тамашэвіч 2011

Білоруська мова. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх установ з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Н.М.Гордей, П.Л.Новицький, З.М.Томашевич
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2011
  • Сторінок: 264
  • Формат файлу: pdf

У цэнтральнай частцы Еўропы спрадвек жывуць шматлікія народы, якія традыцыйна лічацца роднасны-мі. Да іх належаць рускія, беларусы, украінцы, палякі, чэхі, славакі, балгары, македонцы, сербы, харваты, славенцы і інш. Усе яны называюцца агульным імем — славяне.

Гэтыя народы карыстаюцца славянскімі мовамі. Нягледзячы на тое, што славянскія мовы значна адрозніваюцца паміж сабой, у іх многа агульнага ў фанетыцы, граматыцы і лексіцы. Нават спецыяльна не вывучаючы якую-небудзь славянскую мову, мы знойдзем у ёй і словы, блізкія ці тоесныя па гучанні і значэнні.

Наяўнасць дастаткова вялікай колькасці падобных слоў у славянскіх мовах часткова тлумачыцца тым, што яны развіліся з адной мовы (яе ўмоўна называюць праславянскай), якая сёння ўжо не існуе. Такім чынам, славянскія мовы роднасныя па паходжанні.

Паколькі славянскія мовы роднасныя па паходжанні, то і прарадзіма славян (іх называюць праславянамі, праславянскім народам, праславянскім этнасам) павінна быць агульнай. Ёсць шэраг навуковых тэорый аб тэрыторыі рассялення старажытных славян:
а) раёны сучаснай цэнтральнай Полынчы — міжрэч-ча Віслы і Одэра;
б) басейн Заходняга Буга аж да сярэдняга Дняпра;
в) вузкая паласа (300—400 км), якая цягнецца ад Одэра да Дняпра і інш.

 

Схожі матеріали