Інфарматыка
Інформатика. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Г.О.Заборовський, А.І.Лапо, О.Є.Пупцев
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2009
- Сторінок: 191
- Формат файлу: pdf
Паважаныя школьнікі!
Інфарматыка ў сучасным свеце з’яўляецца адной з навук, што развіваюцца найбольш хутка. Кожны год удасканальваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, з’яўляецца новае тэхнічнае, праграмнае і інфармацыйнае забеспячэнне камп’ютэра. Дадзены вучэбны дапаможнік прапануе Вам працягнуць вывучэнне інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій і праграміравання.
Першы раздзел вучэбнага дапаможніка дазволіць Вам даведацца, якім чынам захоўваецца інфармацыя ў камп’ютэры і як вымяраецца аб’ём інфармацыі.
Другі раздзел паглыбіць Вашы веды ў вобласці праграміравання. Вы пазнаёміцеся з новым тыпам даных — масівам — і навучыцеся рашаць задачы з выкарыстаннем гэтага тыпу даных.
У трэцім раздзеле Вы даведаецеся аб асновах анімацыі, пазнаёміцеся з відамі анімацыі, навучыцеся ствараць анімацыйныя фільмы.
У чацвёртым раздзеле прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет. Вы даведаецеся аб службе WWW і аб спосабах пошуку інфармацыі.
Для замацавання вывучанага матэрыялу пасля параграфаў змешчаны пытанні, для практычнай работы дадзены практыкаванні.
Жадаем поспехаў!