Хімія
Хімія. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: І.Є.Шиманович, В.А.Красицький, О.І.Сечко, В.М.Хвалюк
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2018
- Сторінок: 239
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне курса хіміі, з асновамі якога пазнаёміліся ў 7-м класе. Вам трэба будзе вывучыць уласцівасці найважнейшых класаў неарганічных злучэнняў — аксідаў, кіслот, асноў і солей. Вы пазнаёміцеся з перыядычным законам і перыядычнай сістэмай хімічных элементаў, з будовай атамаў. Вы даведаецеся шмат цікавага аб хімічнай сувязі, акісляльна-аднаўленчых рэакцыях і аб растворах. Гэтыя веды паслужаць падмуркам для далейшага вывучэння хіміі.
Паспяховае засваенне матэрыялу залежыць не толькі ад вашай увагі на ўроках, але і ад умення карыстацца вучэбным дапаможнікам, самастойна працаваць з ім.
Пры падрыхтоўцы да ўрока звярніце ўвагу на новыя тэрміны, паняцці і азначэнні, якія выдзелены ў тэксце. Паспрабуйце запісаць у сшытак асноўныя хімічныя формулы і ўраўненні рэакцый, па магчымасці падбярыце свае прыклады.
Малюнкі і табліцы дапамогуць вам болын наглядна ўявіць працэсы, аб якіх ідзе гаворка ў тэксце вучэбнага дапаможніка, праілюструюць уласцівасці розных рэчываў. Інфармацыя, прадстаўленая ў табліцах, носіць даведачны характар і, як правіла, не прызначана для запамінання.
У канцы кожнага параграфа на каляровым фоне дадзены вывады. Праверце, наколькі вы іх засвоілі і можаце паўтарыць.
Пытанні і практыкаванні ў канцы параграфа прызначаны для самастойнай працы. Уважліва прачытайце іх. Выканайце пісьмова тыя, якія зададзеныя настаўнікам. Зорачкай * адзначаны заданні павышанай складанасці.
Да шэрага параграфаў дадзены заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд.
Па некаторых тэмах курса ў навучальным дапаможніку прапаноўваецца правядзенне эксперымента. Перад яго выкананнем дома або ў школьным хімічным кабінеце абавязкова абмяркуйце з настаўнікам умовы правядзення доследаў, не забывайце аб правілах тэхнікі бяспекі.