Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 8 клас Сталярова Юрчанка Кардаш 2018 (абсл.)

Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: С.Й.Столярова, Н.О.Юрченко, Н.Л.Кардаш
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2018
  • Сторінок: 224
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

У гэтым годзе вы працягнеце вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» па раздзелах «Асновы гатавання ежы», «Асновы пашыву швейных вырабаў», «Асновы дамаводства»,«Асновы вырошчвання раслін». У кожным з іх будзеце ўдасканальваць тэарэтычныя веды, практычныя ўменні і набываць новыя.

Пры вывучэнні раздзела «Асновы гатавання ежы» вы даведаецеся, як вызначыць каларыйнасць прадуктаў харчавання, пазнаёміцеся з нормамі і рэжымам харчавання. Гэтая інфармацыя дапаможа вам скласці рацыянальнае меню з улікам каларыйнасці страў і складу пажыўных рэчываў. Акрамя таго, вы працягнеце развіваць свае кулінарныя здольнасці, навучыцеся гатаваць разнастайныя стравы з рыбы і нярыбных прадуктаў мора, адрозніваць і выкарыстоўваць вострыя прыправы і спецыі. У дадатках вучэбнага дапаможніка прапанаваны рэцэпты кулінарных страў, якія вы зможаце гатаваць не толькі на ўроку, але і дома.

Пры вывучэнні раздзела «Асновы пашыву швейных вырабаў» вы пазнаёміцеся з тканінамі са штучных і сінтэтычных валокнаў, навучыцеся правільна даглядаць вырабы з іх. Акрамя таго, даведаецеся аб прыстасаваннях малой механізацыі, што палягчаюць працэс вытворчасці швейных вырабаў, асвоіце новыя віды машынных швоў, пазнаёміцеся з вялікім асартыментам засцежак-маланак і навучыцеся ўшываць іх у швейны выраб.

Стварыць уласны індывідуальны стыль, падкрэсліць сваю вартасць і схаваць недахопы вам дапамогуць правілы выбару мадэлі адзення ў залежнасці ад асаблівасцей фігуры чалавека.

Выконваючы практычныя работы з раздзела «Асновы дамаводства», вы па ўласным эскізе пашыеце дэкаратыўную падушку, створыце пано для афармлення інтэр’ера, сувенір-падарунак да свята.

У раздзеле «Асновы вырошчвання раслін» змяшчаецца інфармацыя аб розных відах кветнікаў, аб варыянтах вертыкальнага азелянення, раслінах для іх стварэння і спосабах догляду іх.

У вучэбным дапаможніку ў пачатку кожнага параграфа вылучаны матывацыйны блок з рубрыкамі: Вы даведаецеся, Вы навучыцеся. Гэтая інфармацыя дапаможа вам вызначыць, чым вы будзеце займацца на ўроку.

 

Схожі матеріали