Біялогія

Оцінити підручник:
5,0 1
Біялогія 8 клас Камлюк Шалапенак 2010

Біологія. Навчальний посібник для 8 класу загальноосвітніх установ з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Л.В.Камлюк, О.С.Шалапенок
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2010
  • Сторінок: 222
  • Формат файлу: pdf

Сябры!

 

Вы працягваеце вывучэнне курса «Біялогія» і пераходзіце да новага цікавага і важнага яго раздзела — заалогіі — навукі аб жывёлах.

Жывёлы — гэта разнастайныя жывыя арганізмы нашай планеты. Крлькасць іх відаў перавышае 1,5 млн. Яны насяляюць наземна-паветранае, воднае і глебавае асяроддзі. Многія з іх з’яўляюцца паразітамі іншых жывёл, чалавека і раслін.

У працэсе вывучэння гэтага курса вы пазнаёміцеся з жывёламі розных груп, даведаецеся, якую будову яны маюць, дзякуючы якім прыстасаванням здолелі так шырока засяліць Зямлю. Вы вывучыце ролю жывёл у прыродным асяроддзі, ацэніце іх значэнне ў жыппі чалавека. Дапаможа вам у гэтым дадзены вучэбны дапаможнік.

Асноўны матэрыял дапаможніка, вывучэнне якога з’яўляецца абавязковым для ўсіх вучняў, разделены на главы і параграфы. Дадатковыя звесткі, якія даюць магчымасць болын глыбока і падрабязна вывучыць тое або іншае пытанне, даведацца аб цікавых фактах, прадстаўлены ў дапаможніку болын дробным шрыфтам і адзначаны знакам. Гэта матэрыял для цікаўных.

Пасля кожнага параграфа дадзены пытанні, якія дапамогуць вам зразумець, ці добра засвоены матэрыял. Яны пазначаны знакам.

Пасля вывучэння канкрэтнай групы жывёл у сціслай форме пералічваюцца іх асноўныя асаблівасці (пазначаны знакам).

Матэрыял вучэбнага дапаможніка ўтрымлівае вялікую колькасць ілюстрацый, якія абавязкова дапамогуць вам у вывучэнні Царства Жывёлы.

Завяршаецца вучэбны дапаможнік невялікім слоўнікам найбольш важных заалагічных тэрмінаў і паняццяў. Спадзяёмся, што слоўнік дапаможа вам дакладна зразумець іх сэнс.

 

Схожі матеріали