Працоўнае навучанне
Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 8 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: С.Й.Столярова, Н.О.Юрченко
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2009
- Сторінок: 288
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У 8 класе вы працягніце вывучаць прадмет «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» па раздзелах «Асновы гатавання ежы», «Апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслінаў». У кожным з іх вы знойдзеце для сябе новыя звесткі і раскрыеце сакрэты абслуговай працы.
Раздзел «Асновы гатавання ежы» пазнаёміць вас з нормамі, рэжымам, прынцыпамі, культурай харчавання. Гэтая інфармацыя дапаможа скласці рацыянальнае меню з улікам каларыйнасці страваў і колькасці пажыўных рэчываў. Вы вывучыце асартымент кулінарных і салодкіх страваў, правілы іх гатавання і падавання. У навучальным дапаможніку пададзены звесткі пра трапезы, звязаныя з Нараджэннем Хрыстовым, Масленіцай і Вялікаднем, у дадатках - рэцэпты страваў, якія можна згатаваць не толькі на ўроку, але і дома.
У раздзеле «Апрацоўка тэкстыльных матэрьіялаў» разгледжаны асаблівасці хімічных валокнаў, тканіны з іх, уласцівасці, галіна выкарыстання і разнастайныя дробнаўзорчатыя ткацкія перапляценні.
Засвойваючы машыназнаўства, вы даведаецеся пра прыстасаванні малой механізацыі, што палягчаюць працэс пашыву швейных вырабаў, удасканаліце практычныя ўменні па выкананнімашынных швоў - двайнога і запашыўнага, што шырока выкарыстоўваюцца пры вырабе пасцельнай бялізны. Апрача таго, пазнаёміцеся з разнастайнымі варыянтамі афармлення пасцельнай бялізны, навучыцеся разлічваць метраж тканіны, рабіць чарцяжы, мадэляваць, раскройваць і шыць.