Сусветная гісторыя

Оцінити підручник:
5,0 1
Сусветная гісторыя 8 клас Кошалеў Кошалева Цемушаў 2010

Всесвітня історія Нового часу. XVI - XVIII ст. Навчальний посібник для 8 класу загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання.).

  • Автор: В.С.Кошелев, Н.В.Кошелева, С.М.Темушев
  • Видавництво: "Выдавецкі цэнтр БДУ"
  • Рік видання: 2010
  • Сторінок: 207
  • Формат файлу: pdf

Шаноўныя школьнікі!

 

Вы ўжо азнаёміліся з гісторыяй першабытнага грамадства, Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў. Гэтыя тры эпохі сусветнай гісторыі ахопліваюць прамежак часу з найстаражытнейшых часоў да XVI ст. Цяпер вам трэба будзе вывучыць гісторыю чацвёртай эпохі — Новага часу.

3 гэтай кнігі вы даведаецеся пра падзеІ першага перыяду Новага часу. Яна складаецца з чатырох раздзелаў: «Заходняя Еўропа», «Амерыка», «Расія», «Усходнія цывілізацыі і Афрыка». Пасля кожнага раздзела прыводзяцца пытанні і заданні для абагульнення. Некаторыя з Іх адзначаны зорачкай (*) — гэта заданні павышанай цяжкасці. Яны спецыяльна падрыхтаваны для тых вучняў якія захапляюцца гісторыяй, хочуць вывучыць яе больш глыбока. Раздзелы, у сваю чаргу, складаюцца з параграфаў У канцы параграфаў вы знойдзеце пытанні і заданні для праверкі ведаў, дакументальны матэрыял для абмеркавання, а таксама цікавыя гістарычныя факты. Гэтыя тэксты пазначаны спецыяльнымі значкамі — умоўнымі абазначэннямі. Асаблівым тлустым шрыфтам выдзелены даты, якія трэба запомніць, і тэрміны, што больш падрабязна тлумачацца ў «Слоўніку гістарычных тэрмінаў і паняццяў». Ключавыя словы, на якіх неабходна акцэнтаваць увагу, прыводзяцца светлым курсівам, імёны вядомых прадстаўнікоў Новага часу — тлустым курсівам.

Звярніце ўвагу на заданні для абмеркавання. Іх мэта — падрыхтаваць вас да дыскусіі на асабліва цікавыя гістарычныя тэмы. Не засмучайцеся, калі ваш пункт погляду не будзе супадаць з думкай іншых. Безумоўна правільных або памылковых меркаванняў тут проста не можа быць. Да гэтага часу памногіх пытаннях вядуць гарачыя спрэчкі вучоныя-гісторыкі. Таму раім вам не адмаўляцца ад сваёй думкі, а прыводзіць доказы, прыклады і факты, якія пацвярджаюць вашу рацыю.

 

Схожі матеріали