Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 8 клас Астрэйка Карабанаў Канопліч Юдзіцкі 2013 (тэхн.)

Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 8 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: С.Я.Астрейко, І.А.Карабанов, В.А.Коноплич, В.А.Юдицький
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2013
  • Сторінок: 184
  • Формат файлу: pdf

У 8-м класе ў раздзеле «Апрацоўка драўніны» вы атрымаеце звесткі пра заганы драўніны. Выконваючы патрабаванні па ахове працы і эканомна расходуючы матэрыялы, навучыцеся стругаць і шліфаваць вонкавыя цыліндрычныя паверхні, а таксама тачыць драўніну на такарным станку.

У раздзеле «Апрацоўка металаў» прыведзены матэрыял пра віды сталі і сартавога пракату. Вы навучыцеся збіраць дэталі з металаў на заклёпках. Будзеце тачыць дэталі з металу на такарна-вінтарэзным станку.

Раздзел «Тэхнічная творчасць» змяшчае агульныя звесткі пра класіфікацыю суднаў і караблёў, а таксама пра суднамадэліраванне. Вы вывучыце віды і агульнае ўстройства суднамадэлей, спосабы вырабу карпусоў і тэхналогію вырабу надбудовы для мадэлей суднаў і караблёў; спосабы канструявання. Пазнаёміцеся з такімі ўласцівасцямі кампазіцыі вырабу, як метрычнасць і рытмічнасць.

Раздзел «Мастацкая апрацоўка матэрыялаў» дапаможа авалодаць на выбар тэхналогіяй геаметрычнай разьбы па драўніне ці драўнянай мазаікі (інтарсіі). Вы даведаецеся, як правільна выконваць разьбу двух-, трох- і чатырохгранных прамалінейных выемак.

Пры вывучэнні кожнага раздзела напачатку працы вы будзеце арганізоўваць вучэбныя месцы ў адпаведнасці з парадкам і правіламі, з якімі ўжо пазнаёміліся раней пры апрацоўцы канструкцыйных і прыродных матэрыялаў.

Таксама ў 8-м класе вы працягнеце займацца творчым праектаваннем у працэсе тэхнічнай і мастацкай дзейнасці.

 

pick_trudove_navchannya_be_8_astreyko.pdf
11 MB
4

Схожі матеріали