Хімія

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія 8 клас Шымановіч Сячко Хвалюк 2011

Хімія. Підручник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: І.Є.Шиманович, О.І.Василевська, О.І.Сечко
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2011
  • Сторінок: 215
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

У гэтым навучальным годзе вы працягваеце вывучэнне курса хіміі, з асновамі якой вы пазнаёміліся ў 7-м класе. Вы даведаецеся аб перыядычным законе і перыядычнай сістэме хімічных элементаў, будове атама, хімічнай сувязі, асаблівасцях хіміі раствораў і іншых тэарэтычных пытаннях, веданне якіх з’явіппа фундаментам для далейшага вывучэння хіміі. Закончыцца вывучэнне курса 8-га класа разглядам хіміі металаў і іх злучэнняў.

Паспяховае засваенне матэрыялу залежыць не толькі ад вашай увагі на ўроках, але і ад умення карыстацца падручнікам, самастойна працаваць з ім.

Пры падрыхтоўцы да ўрока звярніце ўвагу на новыя тэрміны, паняцці і азначэнні, якія вылучаны ў тэксце. Пастарайцеся запісаць у сшытак асноўныя хімічныя формулы і ўраўненні рэакпьтй, па магчымасці падбярыце свае прыклады.

Малюнкі і табліцы дапамогуць вам болын наглядна ўявіць працэсы, аб якіх ідзе гаворка ў тэксце падручніка, праілюструюць уласцівасці розных рэчываў. Інфармацыя, дадзеная ў табліцах, мае даведачны характар і, як правіла, не прызначана для запамінання.

У канцы кожнага параграфа ёсць вывады, прыведзеныя на каляровым фоне. Праверце, наколькі вы засвоілі іх і ці можаце паўтарыць.

Пытанні і практыкаванні да кожнага параграфа прызначаны для самастойнай работы. Уважліва прачытайце іх. Пастарайцеся выконваць усе заданні. Гэта дапаможа вам лепш засвоіць матэрыял параграфа. Зорачкай адзначаны заданні павышанай цяжкасці.

Па некаторых тэмах курса ў падручніку прапаноўваецца дамапіні эксперымент. Перад яго выкананнем дома або ў школьным хімічным кабінеце абавязкова абмяркуйце з настаўнікам умовы правядзення доследаў, не забывайце аб правілах бяспекі пры правядзенні хімічнага эксперымента.

 

Схожі матеріали