Хімія

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія 7 клас Шымановіч Красіцкі Сячко Хвалюк 2017

Хімія. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: І.Є.Шиманович, В.А.Красицький, О.І.Сечко, В.М.Хвалюк
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 182
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

У гэтым годзе вы пачынаеце вывучэнне новага школьнага прадмета — хіміі. Гэта вельмі цікавая навука, якая дапаможа вам правільна разумець навакольны свет і тлумачыць розныя з’явы, якія адбываюцца навокал. Яна дасць вам адказы на многія пытанні і пашырыць ваш кругагляд.

Ці з’яўляюцца для вас новымі словы хімія, хімічны? Вядома ж, не! Вы ўжо чулі іх дома, у школе, па тэлебачанні. Гэта сведчыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад’емнай часткай жыцця чалавека, яго паўсядзённай дзейнасці.

Менавіта пра гэта яшчэ 250 гадоў таму казаў вялікі рус-кі вучоны М. В. Ламаносаў: «Шырока распасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя...» Ужо тады людзі ўмелі выплаўляць металы з руд, атрымліваць шкло, фарфор, розныя фарбы, вырабляць воцат, некаторыя лекі. Усё гэта можна было ажыццявіць толькі з дапамогай розных хімічных працэсаў, многія з якіх чалавек асвоіў тысячы гадоў таму.

У цяперашні час хімія з яўляецца аднон з нанважнешных навук, а хімічная прамысловасць — найважнейшай галіной вытворчасці.

Хімія валодае велізарнай стваральнай сілай. 3 яе дапамогай вырабляюцца будаўнічыя матэрыялы, угнаенні для павышэння ўрадлівасці глебы і хімічныя сродкі аховы раслін. Хімікі ствараюць розныя пластмасы і валокны, лякарствы і вітаміны, фарбавальнікі, мыйныя сродкі і шмат іншых важных і карысных матэрыялаў. Прыродныя выкапні — вугаль і нафту хімія ператварае ў паліва для транспарту, у цяпло і святло, неабходныя нам для жыцця.

На жаль, тое, пра што мы даведваемся аб хіміі са сродкаў масавай інфармацыі, часта звязана з дымавымі заслонамі вакол хімічных прадпрыемстваў, аварыямі і катастрофамі, якія прыводзяць да забруджання навакольнага асяроддзя, з ядавітымі рэчывамі ў рэках, з гароднінай і садавінай, атручанымі ядахімікатамі. Але ці вінаватая ў гэтым хімія? He, не вінаватая! Гэтыя непажаданыя падзеі адбываюцца па віне безадказных людзей, якія не задумваюцца аб наступствах сваёй дзейнасці, не выконваюць правілаў выкарыстання хімічных рэчываў і правядзення хімічных працэсаў. Неабходныя для захавання навакольнага асяроддзя веды і адказы на шматлікія пытанні існавання жыцця на Зямлі дапаможа вам знайсці выдатная навука — хімія.

Без ведання хіміі нельга зразумець, чаму і як адны рэчывы ператвараюцца ў другія, якія працэсы адбываюцца ў навакольным свеце — у атмасферы, глебе, вадзе, у жывых арганізмах. Веданне хіміі дапамагае чалавеку змяняць навакольны свет, адкрываць і ствараць новыя рэчывы і матэрыялы, асвойваць разнастайныя працэсы і тэхналогіі. Вось чаму кожны чалавек павінен валодаць асновамі хімічных ведаў.

Мы вельмі спадзяёмся, што, пазнаёміўшыся з дзіўным светам хіміі, многія з вас палюбяць гэтую выдатную навуку, а атрыманыя веды спатрэбяцца вам у далейшым жыцці і ў працы.

У добры шлях!

 

Схожі матеріали