Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
2,85 13
Беларуская літаратура 7 клас Лазарук Логінава Сухава 2017

Білоруська література. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: М.А.Лазарук, Т.В.Логінова, Г.А.Сухова
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сямікласнікі!

 

Пачынаецца новы навучальны год, і вы ўзыходзіце яшчэ на ад ну прыступку ў вывучэнні літаратуры, а разам з гэтым і ў пазнанні жыцця. Чытанне мастацкіх твораў нібы цікавае падарожжа, поўнае нечаканых сустрэч з незнаёмымі (а часам і знаёмымі) краявідамі, а галоўнае — з вельмі рознымі па характары і паводзінах людзьмі.

Але вывучэнне літаратуры — не проста захапляльнае чытанне, задавальненне цікаўнасці. Гэта яшчэ і перажыванні, і напружаная праца думкі, якая дапамагае ўзбагаціць уяўленні пра жыццё, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш зразумець людзей. Гэта адначасова і неабходнасць пранікнуць у таямніцы мастацкай творчасці, у сакрэты пісьменніцкага майстэрства, без чаго наша ўяўленне пра літаратуру будзе няпоўным, неглыбокім, павярхоўным.

У папярэдніх класах вы мелі магчымасць пераканацца ў тым, якія разнастайныя па змесце і форме, па тэмах і героях творы фальклору і літаратуры. У сёмым класе ваша ўвага будзе скіравана на высвятленне галоўных асаблівасцей літаратуры як мастацтва. Вы наведаеце некалькі краін гэтага чароўнага свету літаратуры. Адна з якіх — Паэзія, другая — Проза, трэцяя... Але не будзем спяшацца называць усё адразу...

Каб падарожжа было цікавае, а ваша праца паспяховая, прапануем прытрымлівацца наступнага парадку пры вывучэнні твораў мастацкай літаратуры: спачатку ўдумліва прачытайце твор, потым асэнсуйце свае першапачатковыя ўражанні, паспрабуйце прааналізаваць тэкст і зрабіць высновы пра аўтарскую задуму, мастацкія спосабы яе ўвасаблення.

А як адпраўляцца ў дарогу без компаса? Таму прапануем яго ў форме навігацыйнага апарату (гл. http:// e-vedy.adu.by), які дазволіць лёгка арыентавацца ў змесце вучэбнага дапаможніка і разам з тым пашырыць яго межы. Увесь размешчаны на партале электронны адукацыйны рэсурс «Беларуская літаратура. 7 клас» адпавядае структуры гэтага вучэбнага дапаможніка. Спасылкі на тэсты, трэнажоры, відэа, аўдыя і іншае неабходна шукаць у такім жа раздзеле. Шчаслівай дарогі!

 

Схожі матеріали