Беларуская мова

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская мова 7 клас Валочка Язерская 2015

Білоруська мова. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Г.М.Валочка, С.А.Язерська
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2015
  • Сторінок: 272
  • Формат файлу: pdf

Моўная норма — гэта агульнапрынятае ўжыванне моўных сродкаў. Нормы бываюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, стылістычныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя.

Кожная мова ўнармаваная, гэта значыць яна падпарадкоўваецца агульнапрынятым, замацаваным у маўленчай практыцы правілам вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у словах.

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца націску ў словах.

Словаўтваральныя нормы замацоўваюць правілы ўтварэння слоў і іх ужывання.

Граматычныя (марфалагічныя і сінтаксічныя) нормы

замацоўваюць правільнае ўжыванне формы слова і спалучэнняў слоў у словазлучэннях і сказах.

Лексічныя нормы патрабуюць ужываць словы ў адпаведнасці з іх значэннямі.

Стылістычныя нормы рэгулююць правілы ўжывання моўных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання.

Арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы — гэта правілы напісання слоў і пастаноўкі знакаў прыпынку.

Моўныя нормы абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца мовай. Дзякуючы ім людзі могуць разумець адзін аднаго. Каб вас правільна разумелі, трэба ўмець правільна вымаўляць і пісаць словы, выбіраць моўныя сродкі, патрэбныя па сэнсе і стылістычнай афарбоўцы, правільна ўжываць граматычныя формы, ствараць словазлучэнні, сказы, тэксты.

 

Схожі матеріали