Інфарматыка
Інформатика. Навчальний посібник для 7 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Г.О.Заборовський, А.А.Козинський, О.Є.Пупцев, Н.В.Якуніна
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2009
- Сторінок: 159
- Формат файлу: pdf
Паважаныя школьнікі!
У сёмым класе Вы працягнеце вывучэнне інфарматыкі. Уменне выкарыстоўваць камп’ютэр і сучаснае праграмнае забеспячэнне важна для чалавека таксама, як уменне чытаць і пісаць.
У першым раздзеле вучэбнага дапаможніка расказана аб тым, што такое інфармацыя. Вы даведаецеся аб відах інфармацыі, інфармацыйных працэсах, пазнаёміцеся з прыкладамі носьбітаў інфармацыі.
Другі раздзел прысвечаны вывучэнню ўстройстваў камп’ютэра і праграмнага забеспячэння. Вы даведаецеся аб працэсары, мацярынскай плаце, знешніх устройствах, відах памяці камп’ютэра. Тут расказваецца аб прызначэнні аперацыйнай сістэмы, спосабах захоўвання інфармацыі. Атрыманыя ўменні дапамогуць весці дыялог з аперацыйнай сістэмай, выконваць асноўныя аперацыі над папкамі, файламі, ярлыкамі. У гэтым раздзеле Вы пазнаёміцеся з прызначэннем лакальнай камп’ютэрнай сеткі і яе рэсурсамі.
У трэцім раздзеле працягнута выкладанне асноў алгарытмізацыі і праграміравання. 3 дапамогай атрыманых ведаў Вы зможаце запісваць алгарытмы, якія змяшчаюць зменныя, уводзіць даныя і выводзіць рэзультаты выканання арыфметычных аперацый.
Чацвёрты раздзел знаёміць з камп’ютэрнымі прэзентацыямі. Уменні выкарыстоўваць прэзентацыі дапамогуць Вам рабіць свае даклады і выступленні цікавымі, выразнымі і нагляднымі.
У апошнім, пятым раздзеле расказана аб прызначэнні глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет, Сусветнай інфармацыйнай павуціне, а таксама аб рабоце з праграмамі браўзерамі, прызначанымі для прагляду старонак сеткі Інтэрнет.
Раздзелы вучэбнага дапаможніка падзелены на параграфы, а параграфы — на пункты. Пасля некаторых з іх прапанаваны пытанні і практыкаванні, якія дазволяць Вам замацаваць свае веды аб камп’ютэры і практычныя ўменні работы на ім.
Жадаем поспехаў у вывучэнні інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій. Добрыя веды дапамогуць Вам выбраць прафесію і прыносіць карысць Радзіме.