Матэматыка
Математика. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.Д.Герасимов, О.М.Пирютко
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2022
- Сторінок: 312
- Формат файлу: pdf
Дарагія шасцікласнікі!
У гэтым навучальным годзе вы прадоўжыце вывучэнне матэматыкі. У вучэбным дапаможніку выкарыстоўваюцца ўмоўныя абазначэнні:
— азначае, што інфармацыю трэба ведаць дакладна, разумеючы сэнс кожнага слова ў сказе;
— правілы, алгарытмы, указанні, неабходныя для правільнага выканання заданняў; імі трэба карыстацца пастаянна, пакуль не навучыцеся выконваць заданні па новай тэме;
— заданні, якія выконваюцца ў класе;
— дамашняе заданне;
— заданні для паўтарэння;
— заданні для даследавання; іх можна вы-конваць аднаму або ў групе сяброў;
— заданні для выканання вучнямі на выбар.
Заданні, якія вылучаны слабым фонам, прызначаны для трэніроўкі, для дасягнення аўтаматызму ў прымяненні новых правілаў; больш яркі фон — для задач, якія патрабуюць самастойнага выбару некалькіх паслядоўных дзеянняў; самы яркі фон — для складаных заданняў, для рашэння якіх трэба засвоіць усё папярэдняе як па тэорыі (правілы, алгарытмы), так і па практыцы (практыкаванні для трэніроўкі, задачы).
Калі ў заданні патрабуецца запоўніць табліцу, то яе неабходна перанесці ў сшытак, а затым выканаць заданне.
Перш чым прыступаць да выканання дамашняга задання, праверце сябе, ці правільна вы зразумелі новы матэрыял і ці дакладна ведаеце правілы яго прымянення. У гэтым вам дапаможа раздзел «Правер еябе!», пазначаны значком.
У канцы раздзела ёсць:
— тэст для самаправеркі. Выканайце яго і пераканайцеся ў тым, што вы можаце рухацца далей;
— цікавыя задачы для развіцця матэматычных здольнасцей і ўменняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы.