Беларуская літаратура

Оцінити підручник:
5,0 1
Беларуская літаратура 6 клас Бельскі Навумчык Цітова 2022

Білоруська література. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.І.Бельський, М.І.Наумчик, Л.К.Цітова
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2022
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія шасцікласнікі!

 

Вы разгарнулі кнігу, якая на працягу навучальнага года будзе вам дарадцам і спадарожнікам на ўроках роднай літаратуры.

Шчаслівы той чалавек, хто любіць чытаць. Ён заўсёды сярод добрых і надзейных сяброў — кніг. Кніга — найвышэйшы здабытак людской мудрасці, яна захоўвае памяць пра чалавечы род, нашых продкаў, падзеі мінулага.

Вам, напэўна, вядома, што доўгі час кнігі былі рукапіснымі. Вялікім дасягненнем стала для чалавека друкаваная кніга. У 1517 годзе славуты сын беларускай зямлі Францыск Скарына надрукаваў першую кнігу на роднай мове. Ён даў прыклад у кнігадрукарскай справе іншым усходнеславянскім народам. Так, першыя кнігі ў Расіі і ва Украіне былі надрукаваны на пяцьдзя-сят гадоў пазней.

«Кнігі — сябры...» — так лічыў пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Ён добра разумеў, якім складаным быў лёс тых людзей, што імкнуліся даць свайму народу святло ведаў. У XIX стагоддзі гэта былі кніганошы, якія, рызыкуючы воляй і жыццём, прыносілі або прывозілі кнігі з-за мяжы. Кніга адкрывае акно ў вялікі свет, узбагачае ведамі, яе прызначэнне — зрабіць чалавека адукаваным, добрым, чулым і сумленным.

Кніга падтрымлівае нас у цяжкую хвіліну, дапамагае разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, канфліктах, каб прадухіліць магчымыя памылкі. Прачытаем адну-дзве старонкі — і адбываецца цуд: перад намі выразна паўстаюць малюнкі жыцця, а героі ўспрымаюцца як жывыя, рэальныя людзі. Смелыя, высакародныя, гордыя, яны адкрываюць таямніцы прыроды, вандруюць па розных мясцінах, мінулых эпохах, спрабуюць зазірнуць у будучыню. I мы жывём разам з героямі кніг — хвалюемся, радуемся, сумуем. Мы нібыта бачым і чуем іх. Мы ўражаны сілай мастацкага слова, перажываем моцныя пачуцці.

Аднак знаёмства з мастацкім творам — гэта не толькі захапленне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і сур’ёзная праца розуму, душы. Каб спасцігнуць мастацкую карціну жыцця, неабходна мець багатае ўяўленне, назіральнасць, жаданне зразумець героя. Патрэбна таксама ведаць некаторыя асаблівасці пісьменніцкага майстэрства, бо мастацкі твор — вынік глыбокага роздуму і перажыванняў аўтара, плён яго багатага жыццёвага вопыту, творчай фантазіі, працы над кожным словам і вобразам.

 

Схожі матеріали