Працоўнае навучанне
Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 6 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Л.М.Яворська, М.І.Шульга
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2015
- Сторінок: 208
- Формат файлу: pdf
Дарагія дзяўчынкі!
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне». Мы ўпэўнены, што веды і ўменні, набытыя ў 6-м класе, спатрэбяцца вам у жыцці. Вучэбны дапаможнік дазволіць вам даведацца шмат пра што новае і карыснае.
У раздзеле «Асновы прыгатавання ежы» вы пазнаёміцеся з правіламі рацыянальнага харчавання, разнастайнымі харчовымі прадуктамі, асноўнымі правіламі сервіроўкі стала да вячэры; навучыцеся гатаваць смачныя стравы: сучасныя і традыцыйныя беларускія.
Раздзел «Апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў» змяшчае інфармацыю пра баваўняныя і льняныя тканіны, віды сталовай бялізны. Вы навучыцеся шыць абрусы і сурвэткі, засвоіце выкананне накладных і настрочных швоў. Вывучыўшы матэрыял главы «Эстэтыка адзення», вы навучыцеся вызначаць тыпы паставы, зможаце выбраць адзенне неабходнага памеру і сілуэта.
Раздзел «Асновы дамаводства» дапаможа вам паглыбіць і пашырыць веды пра інтэр’ер. Вы даведаецеся пра віды свяцільняў, мэблі, правілы іх догляду. Гэтыя звесткі маюць вялікае практычнае значэнне.
А які ж дом без гасцей? У главе «Азбука этыкету» выкладзены асноўныя правілы прыёму гасцей, спосабы вырабу арыгінальных колцаў для сурвэтак, кувертных картак і карт меню, якія вы зможаце выкарыстаць, спраўляючы свята для сваіх родных.
Пасля вывучэння раздзела «Асновы вырошчвання раслін» вы зможаце па ўсіх правілах ландшафтнага дызайну спраектаваць кветнікі рознай формы і спланаваць іх агульны выгляд такім чынам, каб кветкі доўгі час радавалі яркасцю і шматколернасцю фарбаў усіх навакольных.