Геаграфія
Географія. Фізична географія. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.Г.Кольмакова, В.В.Пікулик
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2016
- Сторінок: 190
- Формат файлу: pdf
Дарагія шасцікласнікі!
Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас вучэбным прадмеце — геаграфіі. 3 ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны.
Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блокі, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму пачынае рубрыка «геаграфічныя рэкорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.
У тэксце вучэбнага дапаможніка вы сустрэнеце і іншыя рубрыкі. Кожны параграф пачынаецца з уводных рубрык: «Давайце ўспомнім» і «У параграфе вы даведаецеся». Мэта першай рубрыкі — успомніць раней вывучаны матэрыял, які будзе неабходны пры вывучэнні новага. У другой пералічаны асноўныя пытанні, якія будуць асвятляцца ў параграфе.
Тэкст параграфаў уключае тры асноўныя рубрыкі. Праца з імі дапаможа вам болын глыбока вывучыць прадмет, патттырыць вашы веды па вывучаемых тэмах. Рубрыка «Геаграфічны слоўнік» пазнаёміць з вызначэннем геаграфічных паняццяў, прадугледжаных вучэбнай праграмай. Рубрыка «Цікавыя факты» змяшчае дадатковую інфармацыю пазнавальнага характару. Рубрыка «Увага! Важна!» дазволіць не прапусціць важныя звесткі і факты.