Гісторыя Беларусі

Оцінити підручник:
5,0 1
Гісторыя Беларусі 6 клас Фядосік 2012 (хрэст.)

Історія Білорусі зі стародавніх часів до середини XIII ст. 6 клас. Хрестоматія. Посібник для учнів закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.А.Федосик
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2012
  • Сторінок: 199
  • Формат файлу: pdf

Дарагія вучні!

 

Хрэстаматыя, якую вы трымаеце ў руках, шмат у чым з’яўляецца наватарскай. Перш за ўсё яна змяшчае, нараўне з тэкстамі пісьмовых крыніц, фрагменты даследаванняў вядучых гісторыкаў не толькі нашай краіны, але і суседніх дзяржаў, даследчыкі якіх таксама актыўна займаліся распрацоўкай праблем старажытнай і сярэдневяковай гісторыі Беларусі. Гэта абумоўлена, па-першае, той акалічнасцю, што перыяд першабытнасці вывучаецца ў асноўным з дапамогай археалагічных і этнаграфічных даных. Па-другое, важна не толькі даць тэкст крыніцы, але і яго інтэрпрэтацыю, якая часта ідзе ў разрэз з прамымі ўказаннямі дакументаў. Па-трэцяе, трэба ўлічваць гістарыяграфічную традыцыю, якая склалася ў асвятленні тых або іншых праблем, тлумачэнні прычынна-выніковых сувязей і рэканструкцыі ходу тых або іншых падзей. Акрамя таго, варта аддаць даніну павагі сучасным і ўжо пакінуўшым свет гісторыкам, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню мінулага нашай краіны. Навізной прадстаўленай хрэстаматыі з’яўляецца таксама наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, што абумоўлена тым, што гісторыкі вывучаюць мінулае пры дапамозе не толькі пісьмовых помнікаў. У шэрагу выпадкаў вялікае значэнне набываюць археалагічныя матэрыялы, даныя сфрагістыкі, нумізматыкі, кніжныя мініяцюры і г. д.

Хрэстаматыя прызначана галоўным чынам для вучняў, якія вывучаюць гісторыю Беларусі і сусветную гісторыю ў 6-х класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яе матэрыялы могуць быць выкарыстаны на асноўных і на факультатыўных занятках не толькі вучнямі, але і настаўнікамі. Менавіта для настаўнікаў прызначаны разгорнутыя каментарыі, якія папярэднічаюць усім выняткам з крыніц, фрагментам даследаванняў гісторыкаў і ілюстрацыйнаму матэрыялу.

 

Схожі матеріали