Гісторыя сярэдніх вякоў
Історія середніх віків. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.А.Федосик, С.М.Темушев, З.Є.Виноградова
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2016
- Сторінок: 198
- Формат файлу: pdf
Дарагія вучні!
Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі.
3 дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца на асноўны і дадатковы. Асноўны ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння і засваення. Асобым шрыфтам выдзелены новыя словы: важнейшыя — паўтлустым курсівам, астатнія — курсівам. Умоўныя абазначэнні дапамогуць арыентавацца ў выкарыстанні разнастайных крыніц гістарычнай інфармацыі. Табліца «Асноўныя падзеі гісторыі Сярэдніх вякоў» у канцы вучэбнага дапаможніка дапаможа запомніць найболын значныя падзеі і параўнаць іх адну з другой. Карты дадуць магчымасць вызначыць месца гістарычных падзей, тэрыторыі сярэдневяковых дзяржаў. Яркія і маляўнічыя ілюстрацыі дапоўняць расказ пра мінулае.
Як бачыце, нічога складанага ў рабоце з вучэбным дапаможнікам няма. Таму смела адгортвайце наступную старонку і падарожнічайце па захапляючым свеце Сярэдневякоўя, ці інакш Сярэднявечча.
У добры шлях!