Біялогія
Біологія. Підручник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.Д.Лісов
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2015
- Сторінок: 134
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. I дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках.
Тэкст падручніка падзелены на раздзелы і параграфы. Перад тым як прачытаць параграф, паспрабуйце адказаць на пытанні перад тэкстам. Яны абазначаны знакам. Гэта дапаможа ўспомніць, што вы ўжо ведаеце па гэтай тэме, што даведаліся на папярэдніх уроках, нацэліць на вывучэнне новага матэрыялу. Чытаючы тэкст параграфа, старайцеся зразумець яго сутнасць, выдзеліць асноўныя думкі, запомніць галоўнае.
Уважліва разглядайце ілюстрацыі, чытайце подпісы пад імі — гэта дапаможа вам лепш зразумець змест тэксту. Працаваць з пад-ручнікам неабходна са сшыткам і алоўкам. Выпісвайце новыя словы, малюйце схемы.
У падручніку шрыфтам выдзелены азначэнні некаторых найболын важных паняццяў, асобныя новыя словы, якія неабходна запомніць, назвы відаў жывых арганізмаў.
Вывады па кожнай тэме размешчаны ў канцы параграфа і абазначаны знакам. Вывады не трэба завучваць на памяць, вы можаце пераказваць іх сваімі словамі.
Звярніце ўвагу на тэкст, набраны дробным шрыфтам і абазначаны знакам. Гэта дадатковы матэрыял. Ён разлічаны на дапытлівых вучняў, на тых, хто цікавіцца біялогіяй.
Пасля вывучэння тэксту адкажыце на пытанні ў канцы параграфа. Яны абазначаны знакам 9 . Гэта дасць магчымасць праверыць, наколькі вы засвоілі матэрыял. Сярод іх ёсць пытанні на прымяненне ведаў у новай сітуацыі і на кемлівасць. Пошук адказаў на гэтыя пытанні будзе садзейнічаць асэнсаванню вывучанага матэрыялу, яго прымяненню ў розных жыццёвых сітуацыях.