Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 5 клас Чарнова Царэня 2017 (тэхн.)

Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.М.Чернова, Д.В.Цареня
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 151
  • Формат файлу: pdf

Дарагія пяцікласнікі!

 

Перад вамі вучэбны дапаможнік па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца». Працуючы з ім, вы атрымаеце звесткі аб канструкцыйных матэрыялах, такіх як дрэва і метал, навучыцеся рабіць вырабы з іх. Даведаецеся аб прызначэнні інструментаў і прыстасаванняў для апрацоўкі матэрыялаў, авалодаеце прыёмамі працы з імі. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у сферы вытворчасці.

У тэксце вучэбнага дапаможніка вы сустрэнеце некалькі рубрык. Кожны параграф пачынаецца з рубрык: «Пытанні і заданні для паўтарэння» і «Вы даведаецеся... Вы зможаце...». У першай рубрыцы змешчаны пытанні, якія будуць падахвочваць да паўтарэння раней вывучанага матэрыялу. У другой пералічаны пытанні, якія будуць асвятляцца ў параграфе.

Рубрыка «Асноўныя паняцці» пазнаёміць вас з асноўнымі паняццямі, якія прадугледжаны вучэбнай праграмай. Рубрыка «Падумайце!» змяшчае пытанні і заданні да тэксту параграфа і ілюстрацый. Калі якія-небудзь заданні будуць выклікаць цяжкасць, вы можаце звярнуцца да настаўніка або з дапамогай дарослых даведацца пра інфармацыю, якая вас цікавіць, у сетцы Інтэрнэт. Рубрыка «Дарэчы!» дазволіць не прапусціць важную інфармацыю, а рубрыка «Цікаўны факт» змяшчае дадатковую інфармацыю пазнавальнага характару.

Для набыцця практычных уменняў у параграфах прадугледжаны практычныя работы. У канцы вучэбнага дапаможніка ў Дадатку размешчаны тэхналагічныя карты вырабаў, якія вы можаце зрабіць. Пералік вырабаў з’яўляецца прыкладным. Па меркаванні настаўніка можна вырабляць і іншыя вырабы. Для таго каб паспяхова зрабіць якасныя вырабы і пазбегнуць траўмаў, вы павінны засвоіць правілы бяспечных паводзін. Іх вам падкажа рубрыка «Правілы бяспечных паводзін». Гэтыя правілы неабходна выконваць не толькі
на кожным уроку, але і ў паўсядзённым жыцці пры стварэнні вырабаў для дома, пры выкананні рамонтных работ.

Пасля кожнага параграфа ідзе рубрыка «Пытанні і заданні для замацавання», якая дае магчымасць праверыць, нaколькі поўна вы засвоілі вучэбны матэрыял. Тут размешчаны пытанні і заданні на роздум, кемлівасць, логіку.

 

Схожі матеріали