Беларуская літаратура (частка 1)
Білоруська мова. Навчальний посібник для 4 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. Частина 1. (Білоруське видання)
- Автор: М.В.Жуковіч, В.У.Праскаловіч, Л.К.Цітова
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2021
- Сторінок: 144
- Формат файлу: pdf
Дарагія пяцікласнікі!
Гэта кніга запрашае вас у цудоўны і загадкавы свет беларускай літаратуры.
Літаратура мае пазнавальнае значэнне. У ёй захаваны духоўнае багацце ўсяго чалавечага роду, вопыт і мудрасць нашых продкаў і сучаснікаў. Народная мудрасць сцвярджае: «На працягу ўсяго веку кніга вучыць чалавека», «Кніга — маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць», «Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду». Сустрэча з кнігай — заўсёды нечаканыя адкрыцці, новыя ўражанні, моцныя перажыванні.
Краіна літаратуры створана людзьмі таленавітымі, якія добра ведаюць родную мову, валодаюць багатым уяўленнем, выдумкай, фантазіяй. Нібысапраўдныячараўнікі, пісьменнікі абуджаюць у нашай душы адчуванне цуду, дапамагаюць падарожнічаць у прасторы і часе, узбагачаюць ведамі пра чалавека, уяўленнямі пра дабро і зло.
Як вядома, у Краіне прыгожага пісьменства жывуць розныя героі: мудрыя апавядальнікі, цікаўныя падарожнікі, дарослыя і вашы равеснікі. Яны дапамагаюць фарміраваць у чытача пэўныя погляды і перакананні, уплываюць на яго паводзіны, свядомасць і характар. Аўтары кніг дзеляцца з намі не толькі жыццёвым вопытам,але і вучаць спасцігаць таямніцы чалавечай душы. Нездарма мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Разважаючы над учынкамі і перажываннямі герояў твораў, мы лепш разумеем людзей, часцей задумваемся над сваімі паводзінамі. А тэта значыць, што літаратура мае яшчэ і выхаваўчае значэнне.
Мастацкі твор — плён таленту, фантазіі, працы аўтара, дзе побач з выдумкай заўсёды існуе жыццёвая праўда. Пісьменнік стварае, прыдумвае мастацкі свет, вельмі падобны да сапраўднага жыцця, яго героі нагадваюць звычайных людзей. У кожным творы нібыта прысутнічае і сам аўтар, са сваімі думкамі, разважаннямі, ацэнкамі, поглядамі на жыццё і чалавека. I каб спасцігнуць мастацкі твор, патрэбны чытацкі талент — уменне ўяўляць створаныя пісьменнікам карціны жыцця, аналізаваць падзеі, суперажываць героям, ацэньваць іх учынкі і рабіць вывады. Карацей кажучы, неабходна вялікая праца розуму і душы.
Чытаючы мастацкі твор, мы адчуваем асалоду, захапляемся дакладнасцю і багаццем слова. Таму літаратура мае і эстэтычнае значэнне.
Як мага болып чытайце, думайце і разважайце. Дзівосная Краіна літаратуры чакае вас. Падарожнічайце па ёй — і вы набудзеце шмат незабыўных уражанняў і новых ведаў, атрымаеце сапраўдную душэўную асалоду.