Выяўленчае мастацтва

Оцінити підручник:
5,0 2
Выяўленчае мастацтва 4 клас Ротмірава Шкуратава Волкава Дзягель 2009

Образотворче мистецтво. Навчальний посібник для 4 класу загальноосвітніх установ з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.О.Ротмірова, М.О.Шкуратова, І.Г.Волкова, Н.О.Дягель
  • Видавництво: "Беларусь"
  • Рік видання: 2009
  • Сторінок: 157
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Вы ўжо ведаеце, што на працягу многіх тысячагоддзяў людзі вучыліся ўпрыгожваць свет, а таксама захоўвалі і ўзбагачалі здабыткі сваіх продкаў у галіне мастацтва.

Творы мастацтва не толькі ўпрыгожваюць наш быт, радуюць вока цудоўнымі рэчамі, але і сцвярджаюць Дабро і Любоў на Зямлі. Яны дапамагаюць адмаўляць насілле, жорсткасць, бесчалавечнасць, вучаць распазнаваць і адрозніваць праўду ад хлусні.

Мастацтва побач з намі заўсёды. Яно наш дарадчык і спадарожнік па жыцці.

Перад вамі новы вучэбны дапаможнік па выяўленчым мастацтве. На яго старонках пойдзе размова аб выразных сродках, законах і сакрэтах мастацтва. Яны дапамогуць вам у стварэнні творчых жывапісных і графічных кампазіцый. Але неабходныя веды для іх выканання вы зможаце атрымаць толькі тады, калі прааналізуеце матэрыялы трох частак дапаможніка: «Чароўны свет мастацтва», «Азбука мастацтва» і «Сакрэты майстэрства».

Матэрыялы кожнай часткі дапаўняюць і пашыраюць тую інфармацыю, якая змешчана пад адпаведным нумарам. Напрыклад, звесткі аб прыёмах выяўлення аб'ёму прадметаў пры дапамозе святлоценявых градацый змяшчаюцца пад № 4 ва ўсіх трох частках дапаможніка. А пра гарманічныя спалучэнні колераў і колеравую гармонію вы даведаецеся з пунктаў пад № 15.

 

Схожі матеріали