Музыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Музыка 4 клас Гуляева Прастакова Кабачэўская 2008

Музика. Навчальний посібник для 4 класу загальноосвітніх установ з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.Г.Гуляєва, С.А.Простакова, С.М.Кабачевська
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2008
  • Сторінок: 144
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Музыка — вечны спадарожнік чалавека. Яна суправаджае яго на працягу ўсяго жыцця. Разам з музыкай людзі працуюць, адпачываюць. Музыка адлюстроўвае навакольны свет і стан чалавечай душы. На ўроках музыкі вы даведаецеся шмат цікавага пра нашу Радзіму — Беларусь — і пра людзей, якія жывуць тут.

Вы далучыцеся да скарбаў беларускай народнай песні. Гэта сапраўдная скарбонка чалавечых пачуццяў, карцін прыроды, звестак пра гістарычныя падзеі. На ўроках загучаць беларускія народныя інструменты і інструменты, запазычаныя нашымі продкамі ў іншых народаў. Вы пазнаёміцеся з народнымі песнямі і танцамі, якія выконваліся ў вёсках і гарадах, замках і палацах. Сустрэнецеся з беларускай сучаснай музыкай і адчуеце яе асаблівыя рытмы.

У гэтым годзе вас чакаюць незвычайныя музычныя падарожжы. Вы будзеце вандраваць па Беларусі, завітаеце да суседзяў і пабываеце на іншых кантынентах. 3 дапамогай музыкі вы зможаце наведаць мінулае і будучыню.

Вы даведаецеся пра асаблівасці музыкі народаў, якія здаўна жывуць у Беларусі, пазнаёміцеся з еўрапейскай, азіяцкай, афрыканскай і амерыканскай музыкай. Атрымаеце магчымасць прасачыць, як пэўныя рысы замежнай музыкі адбіліся ў музычным мастацтве Беларусі.

Немагчыма ўявіць музыку без кампазітара, выканаўцы і слухача. Вы даведаецеся пра асаблівасці творчай працы кожнага з іх, паспрабуеце выступіць у кожнай з гэтых роляў. Будзеце вучыцца спяваць і іграць на музычных інструментах, уважліва слухаць музыку і нават самастойна ствараць яе. Настаўнік музыкі дапаможа вам набыць адпаведныя веды і ўменні. Таксама вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з вядомымі кампазітарамі і выканаўцамі нашай краіны.

У добры шлях!

 

Схожі матеріали