Літаратурнае чытанне (частка 2)
Переглядів: 4022
Оцінити підручник:
5,0
1
Літературне читання. Підручник для 4 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 2. (Білоруське видання)
- Автор: А.В.Вольскі, І.А.Гімпель
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 136
- Формат файлу: pdf
Зазімак
Ізноў зазімак на двары,
Лядком пакрыта лужына.
Б’е дзяцел дзюбай па кары
I паглядае спуджана.
Ён рад, што дождж не лье цяпер,
Што белая ваколіца,
Наставіў чубік, як каўнер,
Працуе і не томіцца.
Дзятве не ўседзець у двары,
Бо вабіць сцежка слізкая,
I гоняць саначкі з гары,
Аж іскры з грудаў бліскаюць.
Прыйшоў зазімак. Ціха лёг,
Нязваны і няпрошаны.
Над ярам хіліцца быльнёг,
Як пухам запарошаны.
Станіслаў Шушкевіч