Геаграфія
Географія. Світове господарство і глобальні проблеми людства. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: О.М.Вітченко, К.А.Антипова, Г.З.Озем, Н.Г.Станкевич
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2016
- Сторінок: 256
- Формат файлу: pdf
Паважаныя навучэнцы!
Вы прыступаеце да вывучэння завяршальнага школьнага геаграфічнага курса «Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва», у якім разглядаюцца асаблівасці развіцця сусветнай гаспадаркі, геаграфічныя аспекты глабальных праблем чалавецтва і магчымыя шляхі іх пераадолення.
Першы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны вывучэнню асноўных фактараў развіцця сусветнай гаспадаркі, іхуплыву на геаграфію галін і відаў эканамічнай дзейнасці. У другім раздзеле раскрываюцца сучасныя геаэкалагічныя праблемы геаграфічнай абалонкі і найбольш актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы чалавецтва. Акрамя таго, разглядаецца значэнне рацыянальнага прыродакарыстання і стратэгіі ўстойлівага развіцця для вырашэння глабальных праблем чалавецтва.
Перад кожным параграфам прапануецца рубрыка «Успамінаем», абазначаная значком. Яна ўключае пытанні, ужо вядомыя вам з папярэдніх курсаў геаграфіі ці іншых прадметаў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу пры вывучэнні зместу параграфа. Дадатковы матэрыял вучэбнага дапаможніка, прызначаны для пашырэння вашага геаграфічнага кругагляду, выдзелены жоўтым колерам і значком. Новыя тэрміны і паняцці, пазначаныя ў вучэбнай праграме, выдзелены палоскай з левага боку і ўключаны ў слоўнік у канцы вучэбнага дапаможніка. Для самакантролю і праверкі ведаў і ўменняўу канцы кожнага параграфа прапануюцца пытанні, пазначаныя значком. Найбольш складаныя пытанні (павышанага ўзроўню) пазначаны зорачкай «*», праблемныя і творчыя заданні. Пры рабоце з тэкстам вучэбнага дапаможніка неабходна выкарыстоўваць ілюстрацыі і статыстычную інфармацыю. Для больш якаснай падрыхтоўкі да ўрокаў, атрымання новых геаграфічных ведаў трэба звяртацца да электронных рэсурсаў, літаратурных крыніц, даведнікаў і картаграфічнага матэрыялу.