Інфарматыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Інфарматыка 11 клас Забароўскі Пупцаў 2010

Інформатика. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Г.О.Заборовський, О.Є.Пупцев
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2010
  • Сторінок: 150
  • Формат файлу: pdf

 

Паважаныя школьнікі!

 

У адзінаццатым класе Вы працягнеце паглыбляць свае веды ў вобласці інфармацыйных тэхналогій, асноў алгарытмізацыі і праграмавання.

У першым раздзеле вучэбнага дапаможніка Вы пазнаёміцеся з інструментамі і метадамі вэб-канструявання, вывучыце асновы мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў HTML, даведаецеся пра асаблівасці падрыхтоўкі графікі для сеткі Інтэрнэт, навучыцеся ствараць вэб-сайты.

У другім раздзеле будзе працягнута вывучэнне асноў алгарытмізацыі і праграмавання. Атрыманыя раней веды Вы навучыцеся выкарыстоўваць для рашэння практычных задач з розных прадметных абласцей.

Трэці раздзел прысвечаны апрацоўцы інфармацыі ў сістэмах кіравання базамі даных.

Чацвёрты, апошні, раздзел заканчвае знаёмства з інфармацыйнымі сістэмамі і тэхналогіямі.

Пытанні пад знакам ? прызначаны для замацавання вывучанага матэрыялу. Дадатковы матэрыял для цікаўных вылучаны знакам.

Пасля параграфаў і пунктаў у дапаможніку прапануюцца практыкаванні, якія дазволяць Вам замацаваць свае веды і практычныя ўменні работы на камп’ютары.

Жадаем поспехаў у вывучэнні інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій. Добрыя веды дапамогуць Вам выбраць прафесію і прыносіць карысць Радзіме.

 

Схожі матеріали