Матэматыка
Математика. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Л.О.Латотін, Б.Д.Чеботаревський
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2013
- Сторінок: 462
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
Гэты вучэбны дапаможнік забяспечыць вывучэнне праграмнага матэрыялу выпускнога класа і паўтарэнне ўсяго курса матэматыкі.
Прапанаваны вучэбны дапаможнік арганізаваны гэтаксама, як і дапаможнікі папярэдніх класаў. Кожны параграф пачынаецца з абмеркавання таго круга пытанняў, што абазначаны ў назве параграфа. Найбольш важнае вылучана спецыяльнымі шрыфтамі. Новыя паняцці вылучаюцца паўтлустым шрыфтам. Правілы і сцверджанні вылучаны паўтлустым курсівам, а паняцці і факты, на якія варта звярнуць увагу, але неабавязкова запамінаць, — курсівам. Матэрыял, вылучаны трохвугольнікамі, не прызначаны для абавязковага кантролю.
Пасля тлумачальнага тэксту ідуць кантрольныя пытанні, пазначаныя знакам ?. Яны прызначаны для праверкі таго, як вы засвоілі змест тлумачальнага тэксту. Калі на тое ці іншае пытанне вы не змаглі адказаць, трэба вярнуцца да тлумачальнага тэксту і з яго дапамогай паспрабаваць адказаць на гэтае пытанне зноў.
Практыкаванні, што ідуць пасля кантрольных пытанняў, раздзелены на тры групы.
Практыкаванні першай групы прысвечаны тым пытанням, якія абмяркоўваліся ў тлумачальным тэксце. Яны маюць у асноўным трэніровачны характар, хаця сярод іх могуць сустрэцца і болын складаныя.
Другую групу пасля раздзяляльнай гарызантальнай рысы састаўляюць разнастайныя практыкаванні на паўтарэнне. Пры іх выкананні вам трэба будзе прымяняць веды, набытыя раней, у тым ліку і ў папярэдніх класах.
Задачы трэцяй групы, якія ідуць пасля трох раздзяляльных зорачак, з’яўляюцца ў чымсьці нестандартнымі. Яны патрабуюць творчых падыходаў, самастойнасці ў разважаннях. Разам з тым для іх рашэння ў вас дастаткова ведаў.
{module Google (справа)}
{source}
<iframe class="pickFlip" data-src="https://s3.amazonaws.com/online.fliphtml5.com/xomu/ftoj/index.html#p=1" allowfullscreen=""></iframe>
{/source}
{module Comments}