Зборнік задач па геаметрыі
Збірник завдань з геометрії. Навчальний посібник для 10-11 класів закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: Л.О.Латотін, Б.Д.Чеботаревський
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2021
- Сторінок: 192
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, змяшчае заданні для практычнага авалодвання тым зместам, што выкладзены ў вучэбных дапаможніках па геаметрыі для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Заданні ў прапанаваным зборніку для кожнага класа згрупаваны па параграфах, якія названы гэтаксама, як і адпаведныя параграфы вучэбнага дапаможніка. Нумары практыкаванняў у зборніку адрозніваюцца колерамі. Колер нумара, як правіла, адпавядае таму сэнсаваму блоку вучэбнага дапаможніка, які пазначаны літарай адпаведнага колеру. Напрыклад, заданы 751, 752, 779, 799, 891 звязаны з лагічнымі блокамі А), Б), В), Г), Д) параграфа 8 вучэбнага дапаможніка «Геаметрыя, 11». Асноўнае прызначэнне гэтых заданняў — актуалізаваць змест вывучанага ў адпаведным параграфе матэрыялу і паказаць яго сувязі з раней вывучаным. Зорачкай * пазначаны заданні павышанай цяжкасці, значком — заданні, што адпавядаюць праграме навучання на павыша-ным узроўні. Практыкаванні, што маюць курсіўныя нумары, непасрэдна прымыкаюць да вывучанага матэрыялу і прызначаны для паглыблення ведаў цікаўных вучняў.
У курсе геаметрыі старшей ступені сярэдняй школы істотна выкарыстоўваюцца веды пра геаметрычныя ўласцівасці плоскіх фігур, якія вывучаліся ў ранейшых класах. Таму разам з вывучэннем новага матэрыялу трэба значную ўвагу надаваць абагульненню і паўтарэнню ўсяго, што вывучалася на працягу ўсіх адзінаццаці гадоў, што істотна для падрыхтоўкі як да выпускнога экзамену, так і да цэнтралізаванага тэсціравання. Гэтай мэце прысвечаны апошні раздзел, у якім заданні згрупаваныя па асноўных змястоўных лініях школьнай геаметрыі. Заданні апошняга раздзела можна выкарыстоўваць і для бягучага паўтарэння раней пройдзенага матэрыялу. Яны могуць істотна адрознівацца па ўзроўні цяжкасці. У адных заданиях патрабуецца ўспомніць матэрыял, што вывучаўся даўно, ад якога ў памяці засталіся толькі самыя агульныя ўяўленні. Такія заданні дапамогуць аднавіць істотныя моменты вывучанага раней, замацаваць іх у памяці. Іншыя заданні патрабуюць прымянення ведаў па розных тэмах. Менавіта такія заданні вучаць прымяненню матэматычных ведаў.
Поспехаў вам!