Чарчэнне

Оцінити підручник:
5,0 1
Чарчэнне 10 клас Бежанар Чарнова Семянтоўская 2020

Креслення. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Ю.П.Беженарь, О.М.Чернова, В.В.Сементовська
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2020
  • Сторінок: 184
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія дзесяцікласнікі!

 

Вы прыступаеце да вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне прыёмаў чытання чарцяжоў і выканання графічных відарысаў, развіццё мыслення, прасторавага ўяўлення і творчага патэнцыялу асобы.

Развітае прасторавае ўяўленне патрабуецца людзям шмат якіх прафесій: матэматыкам і фізікам, дызайнерам і архітэктарам, мастакам і канструктарам, інжынерам і будаўнікам, мадэльерам і хімікам, эканамістам і юрыстам. Шмат якія навукі вывучаюцца і тлумачацца пры дапамозе чарцяжоў, таму што чарцёж забяспечвае нагляднасць відаў любых вырабаў (прадметаў).

Вучэбны дапаможнік пазнаёміць вас з рознымі відамі графічных відарысаў, пабудовай прадметаў на плоскасці чарцёжнымі інструментамі ў адпаведнасці з прынятымі дзяржаўнымі стандартамі (ДАСТ), магчымасцямі выканання чарцяжоў з ужываннем сучасных камп’ютарных праграм. Гэта дапаможа вам авалодаць уменнем выконваць і чытаць графічныя відарысы, павялічыць узровень графічнай культуры.

Матэрыял вучэбнага дапаможніка падзелены на тры раздзелы: «Геаметрычнае чарчэнне», «Праекцыйнае чарчэнне», «Машынабудаўнічае чарчэнне» — і змяшчае тэарэтычную і практычную часткі. Практычная частка выконваецца пасля вывучэння тэарэтычнага матэрыялу і ўключае практычныя работы (выконваюцца ў рабочых сшытках), а таксама графічныя (выкарыстоўваецца чарцёжны фармат А4).

Для зручнасці карыстання вучэбным дапаможнікам усе графічныя работы вынесены ў Дадаткі. Таксама прапануюцца Памяткі ў дапамогу пры выкананні практычнай часткі, якія раскрываюць алгарытмы пабудовы відарысаў, этапы выканання аксонаметрычных праекцый і да т. п.

Кожны параграф пачынаеццапытаннямі, якія дазваляюць актуалізаваць неабходныя веды. Матэрыял вучэбнага дапаможніка прадстаўлены тэкстам (ён згрупаваны ў тэматычныя блокі і вылучаны знакам), схемамі, табліцамі. Ілюстрацыйны матэрыял дапаўняе тэкст і дазваляе сфарміраваць найболып поўнае ўяўленне пра матэрыял, які вывучаецца.

3 мэтай развіцця інтэлекту, прасторавага ўяўлення на старонках вучэбнага дапаможніка вам прапануюцца пытанні і практыкаванні. Для тых, хто жадае праверыць свае сілы, прадугледжаны заданні павышанай склад анасці. Практычныя і графічныя работы прадугледжваюць заданні з павышэннем складанасці (ад простых — варыянты 1 і 2 — да складаных — 3 і 4). Перш чым прыступіць да выканання графічных работ, неабходна ўважліва прапрацаваць тэарэтычны матэрыял, выканаць практычныя заданні.

Выкананне заданняў дапаможа вам набыць навыкі пабудовы відарысаў, развіць прасторавыя ўяўленні, пазнаёміцца з адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі адзінай сістэмы канструктарскай дакументацыі (АСКД).

 

Схожі матеріали