Медыцынская падрыхтоўка
Медична підготовка. Навчальний посібник для 10-11 класів закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: І.М.Новік, Н.К.Колян, Ж.Е.Мазєц
- Видавництво: "Білоруська Енциклопедія імені Петруся Бровки"
- Рік видання: 2020
- Сторінок: 240
- Формат файлу: pdf
На занятках па вучэбным прадмеце «Медыцынская падрыхтоўка» вы пазнаёміцеся з асновамі медыцынскіх ведаў. Гэтыя веды і ўменні асабліва важныя ў вы-падках, калі неабходна аказаць чалавеку дапамогу ў бытавых абставінах, паездцы, падарожжы, на працы або вуліцы. Аказанне першай дапамогі — абавязак кожнага. Ад вашых правільных дзеянняў залежаць жыццё, здароўе і поспех далейшага лячэння пацярпелага.
Вы пазнаёміцеся са спосабамі аказання першай дапамогі ў разнастайных надзвычайных сітуацыях: пры крывацёках, траўмах, апёках, абмаражэннях, атручэннях. Вы даведаецеся пра групы лекавых прэпаратаў і спосабы іх прымянення. Атрымаеце ўяўленне пра гігіену і культуру палавых адносін, цяжарнасць і аборт, асаблівасці праяўлення (сімптомы) розных захворванняў і першую дапамогу пры іх.
Завяршаецца вучэбны дапаможнік слоўнікам асноўных тэрмінаў і паняццяў.
Мы ўпэўнены, што на вучэбных занятках па медыцынскай падрыхтоўцы вы даведаецеся шмат новага, цікавага і карыснага для вас у жыцці.
Жадаем вам поспехаў пры вывучэнні дадзенага прадмета!