Дапрызыўная падрыхтоўка
Допризовна підготовка. Підручник для 10-11 класів закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: В.В.Драгунов, В.Г.Богдан, О.М.Городніченко
- Видавництво: "Білоруська Енциклопедія імені Петруся Бровки"
- Рік видання: 2020
- Сторінок: 240
- Формат файлу: pdf
Рэспубліка Беларусь — міралюбівая, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава. Знешняя палітыка нашай краіны, якая на сабе зведала ўсе жахі вайны, накіравана на захаванне міру, папярэджанне ўзброеных канфліктаў і мірнае вырашэнне сучасных праблем. Менавіта Рэспубліка Беларусь стала месцам правядзення шматбаковых перамоў па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ва Украіне.
На жаль, ваенна-палітычная сітуацыя ў свеце застаецца напружанай. У розных кутках зямнога шара па-ранейшаму ўспыхваюць войны, гінуць мірныя людзі, штогод сотні тысяч чалавек робяцца ахвярамі гвалту, вымушаны шукаць прытулку ў іншых краінах, ствараючы пры гэтым сур’ёзныя праблемы сацыяльнага, эканамічнага і палітычнага характару ў цэлых рэгіёнах. У гэтых няпростых умовах Рэспубліка Беларусь прымае ўсе магчымыя меры па захаванні міру і стабільнасці на беларускай зямлі, забеспячэнні незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, умацоўваючы сістэму нацыянальнай бяспекі, у першую чаргу Узброеныя Сілы як адзін з галоўных гарантаў суверэнітэту краіны, а таксама развіваючы мірныя міжнародныя ініцыятывы.
Абарона Рэспублікі Беларусь — святы абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Многія з вас пройдуць ваенную службу ў радах Узброеных Сіл, звяжуць свой лёс з арміяй, абраўшы прафесію афіцэра, або з сілавымі структурамі іншых ведамстваў.
Падрыхтоўкадавоінскай службы, знаёмстваз азамі ваеннай справы пачынаецца на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Дапрызыўная падрыхтоўка арганізуецца і праводзіцца ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Яе мэта — патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, асэнсаванне імі канстытуцыйнага абавязку грамадзян па абароне Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ў іх ведаў і ўменняў, неабходных для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, а так-сама маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да ваеннай службы.
Зрабіць гэты працэс больш эфектыўным дапаможа дадзены вучэбны дапаможнік.
Пры вывучэнні курса дапрызыўнай падрыхтоўкі вы пазнаёміцеся з асновамі заканадаўства аб воінскай службе і ваеннай палітыцы Рэспублікі Беларусь; з гісторыяй і сучасным станам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх структурай і ўзбраеннем; атрымаеце ўяўлен-не аб правах і абавязках ваеннаслужачага, правілах воінскага ўліку і парадку праходжання воінскай службы; агульнавайсковыіх статутах, арганізацыі штодзённай дзейнасці Узброеныіх Сіл і сутнасці воінскай дысцыпліны.
У рамках вывучэння асноў ваеннай справы прыярытэтная ўвага надаецца заняткам па тактычнай, агнявой і страявой падрыіхтоўцыі, знаёмству з агульнавайсковымі статутамі Узброеныіх Сіл, са спосабамі і сродкамі засцярогі ад зброі масавага паражэння і ваеннай тапаграфіяй.
У час ваенна-медыіцыінскай падрыіхтоўкі вы набудзеце базавыя веды і ўменні, неабходныя для эфектыіўнага аказання першай дапамогі пры раненнях і траўмах.
Тэарэтычныя веды, атрыманыя на ўроках дапрызыўнай падрыхтоўкі, будуць замацаваны на практычных занятках і ў перыяд праходжання вучэбна-палявыіх збораў пасля заканчэння 10-га класа.
Засваенне вучэбнага прадмета «Дапрызыўная падрыіхтоўка» дазволіць падрыіхтавацца да службы ў радах Узброеныіх Сіл, стаць надзейным абаронцам Рэспублікі Беларусь.