Біялогія
Біологія. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: С.С.Маглиш, В.А.Кравченко,Т.Я.Довгун
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2020
- Сторінок: 280
- Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
Вы прыступаеце да вывучэння завяршальнага раздзела школьнага курса біялогіі, прысвечанага агульным біялагічным заканамернасцям, характэрным для жывых сістэм рознага ўзроўню арганізацыі. Гэты раздзел біялогіі вельмі важны для фарміравання правільнага і цэласнага ўяўлення пра законы існавання жыцця на Зямлі.
У межах дадзенага курса вы атрымаеце асновы экалагічных ведаў, а таксама ўяўленне пра размнажэнне і развіццё арганізмаў. Гэта дапаможа вам зразумець законы існавання жывой прыроды на ўзроўні асобных арганізмаў і надарганізменных біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.
Веды пра ўплыў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека, атрыманыя ў межах курса «Біялогія, 10», дапамогуць вам авалодаць навыкамі здаровага спосабу жыцця. Выкарыстоўваючы гэтыя веды ў быце і ў будучай прафесійнай дзейнасці, вы зможаце прадухіляць ці памяншаць неспрыяльныя ўздзеянні фактараў асяроддзя на свой арганізм, захоўваючы здароўе на доўгія гады.
На пэўных прыкладах вы пазнаёміцеся з экалагічнымі наступствамі гаспадарчай дзейнасці чалавека ў межах біясферы. Шмат якія з гэтых наступстваў могуць стаць глабальнымі экалагічнымі праблемамі. Адна з прычын іх з’яўлення ў болыпасці выпадкаў — экалагічная недасведчанасць чалавека. Вырашаць гэтыя праблемы давядзецца цяперашняму і будучым пакаленням людзей, а значыць, і вам. Ведаючы і выконваючы законы прыроды, чалавек зможа захаваць раўнавагу ў біясферы і забяспечыць будучыню сваім нашчадкам.