Беларуская мова

Оцінити підручник:
4,5 2
Беларуская мова 10 Валочка Васюковіч Зелянко Саўко 2016

Білоруська мова. Навчальний посібник для 10 класу загальноосвітніх установ з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Г.М.Валочка, Л.С.Васюкович, О.В.Зелянко, В.П.Савко
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2016
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

Мова — гэта сацыяльная з’ява, якая дзейнічае на працягу ўсяго існавання чалавечага грамадства. Гісторыя не ведае ніводнай супольнасці людзей, ні аднаго народа, які б не карыстаўся мовай. I гэта зразумела, таму што чалавек у грамадстве звязаны з іншымі людзьмі, а асноўным сродкам, пры дапамозе якога адбываюцца зносіны ўнутры грамадства, з’яўляецца мова.

Мова ўзнікла ў глыбокай старажытнасці ў працэсе калектыўнай працы людзей, дапамагла ім развіць сваё мысленне, весці барацьбу з сіламі прыроды. Пры дапамозе мовы людзі замацоўваюць набыты вопыт, перадаюць яго ў спадчыну з пакалення ў пакаленне, што садзейнічае ўдасканаленню сродкаў і працэсу вытворчасці, а значыць, і павышэнню матэрыяльнага ўзроўню жыцця чалавека, прагрэсу ў навуцы, тэхніцы.

Надзвычай важную ролю ў духоўным жыцці грамадства адыгрывае родная мова. Дасягненні кожнага народа ў культуры магчымыя толькі пры непасрэдным удзеле роднай мовы. 3 яе дапамогай чалавек знаёміцца з гісторыяй і традыцыямі свайго народа, далучаецца да яго маральных і эстэтычных каштоўнасцей. У прыватнасці, на беларускай мове створаны шматлікія творы мастацкай літаратуры, а таксама найбагацейшы скарб нашага народа — фальклор. Прычым у беларусаў ён настолькі адметны, што па рашэнні ЮНЕСКА ўключаны ў лік сусветных культурных здабыткаў чалавецтва. Мова з’яўляецца тым сродкам, які яднае пакаленні, звязвае мінулае з сучасным і будучым.

 

pick_biloruska_mova_be_ru_10_valotchka.pdf
7 MB
3315

Схожі матеріали