Геаграфія Беларусі
Географія Білорусі. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.М.Брилевський, Г.С.Смоляков
- Видавництво: "Народная асвета"
- Рік видання: 2012
- Сторінок: 303
- Формат файлу: pdf
Паважаныя вучні!
Вы пачынаеце вывучаць геаграфію Беларусі — той краіны, у якой вы нарадзіліся і выраслі, дзе прапуюць вашы бацькі і будуць працаватть ватттьт дзеці і ўнукі, дзе спачывае прах вашых продкаў. У гэтай краіне кожны з вас мае свой мілы сэрцу куток, які будзе заўсёды вабіць вас, дзе б вы ні знаходзіліся. Усе вы памятаеце, з якой любоўю пісаў пра сваю Радзіму Якуб Колас: «Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!..»
Каб яшчэ больш ганарыцца нашай Радзімай і любіць яе велічную прыроду і слаўны народ, неабходна добра ведатть яе геаграфію. Вельмі яскрава пра неабходнасць вывучэння геаграфіі сваёй Айчыны напісаў ва ўступе да першага падручніка па геаграфіі Беларусі вядомы беларускі географ Аркадзь Смоліч у далёкім 1922 г.: «3 паняццем Бацькаўшчыны ў нас звязваецца вельмі цёплае, а іншы раз і вельмі гарачае пачуццё да нашай роднай стараны. Кожны чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну незалежна ад велічы і хараства яе прыроды, ад яе багацця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дорыць сваіх сыноў. Брадзячы жыхар паўночнай тундры любіць сваю суровую Бацькаўшчыну не меньш, чым жыхар яскравага, поўнага жыцця і фарбаў, багатага поўдня. А гэткае замілаванне вымушае нас цікавіцца роднаю стараною, яе рэкамі, гарамі, лясамі, як цікавяцца кожным прадметам, які любяць».
Падчас вывучэння геаграфіі Беларусі вы пазнаёміцеся з прыродай і гаспадаркай Беларусі, яе месцам у еўрапейскай і сусветнай супольнасці, што неабходна для выхавання пачуцця нацыянальнай годнасці, патрыятызму, беражлівых адносін да прыроды і рэсурсаў сваёй Радзімы.