Асновы медыцынскіх ведаў

Основи медичних знань. Навчальний посібник для 10-11 класів загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.І.Федюкович
- Видавництво: "Національний інститут освіти"
- Рік видання: 2011
- Сторінок: 256
- Формат файлу: pdf
Авалоданне асновамі медыцынскіх ведаў неабходна кожнаму чалавеку для яго нармальнага фізічнага і духоўнага развіцця. Асабліва каштоўна мець гэтыя веды ў выпадках, якія патрабуюць аказання людзям першай медыцынскай дапамогі на рабоце, дома, у паездцы, падарожжы, на вуліцы і г. д. Правільна аказаная на месцы здарэння дапамога можа захаваць чалавеку жыццё, прадухіліць хуткае развіццё неабарачальных змен у яго арганізме і забяспечыць пажаданы вынік яшчэ да дастаўкі хворага ў лячэбную ўстанову. Важна ўжо з маладога ўзросту падрыхтавацца да дзеянняў у экстрэмальных умовах і авалодаць элементарнымі медыцынскімі ведамі і практычнымі навыкамі па аказанні сабе і людзям першай медыцынскай дапамогі, па доглядзе пацярпелых і хворых, па кантролі за іх станам. Выключнае значэнне гэтыя веды, уменні і навыкі маюць ва ўмовах надзвычайных тэхнагенных, прыродных і экалагічных катастроф, а таксама ў ваенны час.
Першая медыцынская дапамога прадугледжвае комп-лекс найпрасцейшых неадкладных мерапрыемстваў па выратаванні жыцця чалавека ці папярэджанні магчымых ускладненняў і ўключае тры асноўныя іх групы:
1) меры па неадкладным спыненні ўздзеяння знешніх шкодных фактараў (напрыклад, электрычнага току, высокіх або нізкіх тэмператур, атрутных рэчываў і інш.);
2) меры па аказанні першай медыцынскай дапамогі ці самадапамогі ў залежнасці ад характару і віду траўмы, няшчаснага выпадку ці раптоўнага захворвання (напрыклад, спыненне крывацёку, накладванне павязкі на рану, штучная вентыляцыя лёгкіх, непрамы масаж сэрца, увядзенне супрацьяддзяў і інш.);
3) меры па неадкладнай дастаўцы хворага ці пацярпелага ў лячэбную ўстанову.