Працоўнае навучанне

Оцінити підручник:
5,0 1
Працоўнае навучанне 9 класс Чарнова Дубіна 2019 (техн.)

Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.М.Чернова, І.В.Дубина
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2019
  • Сторінок: 166
  • Формат файлу: pdf

Дарагія дзевяцікласнікі!

 

Вы працягваеце вывучаць курс працоўнага навучання. У 9-м класе вы пашырыце свае веды пра дрэва- і металаапрацоўку, пазнаёміцеся з сучаснымі відамі апрацоўкі драўніны і металаў, іх асаблівасцямі. Даведаецеся пра кампазіцыйныя матэрыялы, іх сферы ўжывання; паглыбіце свае веды пра ручныя электрыфікаваныя інструменты для метала- і дрэваапрацоўкі. Навучыцеся прыёмам тачэння на такарных станках па дрэве і метале, зможаце самастойна праектаваць і вырабляць прадметы, якія падорыце сябрам і родным, ці проста карыстацца імі ў быце. Таксама даведаецеся пра віды штэпсельных разетак, выключальнікі, тыпы электрычных лямп, зможаце выканаць рамонт электрычнага падаўжальніка і замяніць штэпсельную вілку. Пазнаёміцеся з некаторымі рабочымі прафесіямі людзей, занятых у сферы вытворчасці.

Для работы ў вучэбнай майстэрні і дома вам спатрэбяцца розныя інструменты, абсталяванне і прыстасаванні. Вучэбны дапаможнік раскажа вам пра іх прызначэнне, агульную будову і прынцып дзеяння, a таксама дапаможа авалодаць асноўнымі прыёмамі работы з імі.

На практычных занятках вы зможаце азнаёміцца з будовай і прыёмамі работы з ручнымі электрыфікаванымі інструментамі, якія найбольш выкарыстоўваюцца ў быце (па выбары настаўніка з улікам вашага ўзросту).

Звяртаем вашу ўвагу, што апісанне прыёмаў работы з інструментамі прапануецца для навучэнцаў, у якіх рабочая рука правая. У выпадку, калі ваша рабочая рука левая (вы — ляўша), то прыёмы работы з інструментамі неабходна выконваць з дакладнасцю наадварот.

Памятайце! Ваш поспех залежыць шмат ад якіх складальнікаў. Работы па стварэнні вырабаў з драўніны і металаў, а таксама рамонтныя работы на вучэбным месцы павінны выконвацца з найменшымі стратамі працы, сіл і энергіі. Таму правільна арганізаванае вучэбнае месца дае магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы, палепшыць якасць выкананага вырабу. Паколькі праца ў вучэбнай майстэрні звязана з фізічнымі нагрузкамі, неабходна строга захоўваць правільную рабочую паставу і хватку інструмента пры выкананні тэхналагічных аперацый па апрацоўцы канструкцыйных матэрыялаў. Невыкананне дадзеных правіл (становішча рук, ног, корпуса) прыводзіць да хуткай стомленасці ў час працы.

 

pick_trudove_navchannya_be_9_chernova.pdf
13 MB
1

Схожі матеріали