Геаграфія

Оцінити підручник:
5,0 1
Геаграфія 9 клас Навуменка Страха 2011

Географія материків та країн. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Н.В.Науменко, М.Л.Стреха
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2011
  • Сторінок: 229
  • Формат файлу: pdf

Паважаныя вучні!

 

Вы працягваеце вывучаць геаграфію мацерыкоў і краін. Гэты вучэбны дапаможнік прысвечаны самаму вялікаму мацерыку нашай планеты — Еўразіі. У пачатку дапаможніка даецца агульны агляд прыроды, насельніцтва, палітьганай карты і гаспадаркі. Затым разглядаюцца асобныя рэгіёны і ключавыя краіны мацерыка. Вялікая ўвага надаецца вывучэнню Беларускага памежжа — краін, якія непасрэдна мяжуюць з нашай рэспублікай і з якімі яе шмат што звязвае.

Перш чым пачынаць працу з вучэбным дапаможнікам, вам неабходна азнаёміцца з асаблівасцямі выкладання ў ім матэрыялу. У тэксце параграфаў сінім колерам вылучаны вывады і палажэнні, якія адлюстроўваюць галоўнае ў змесце тэмы. Чырвоным колерам абазначаны новыя паняцці і тэрміны, якія патрабуюць засваення. Поўнае іх тлумачэнне прыведзена ў Слоўніку тэрмінаў і паняццяў, які змегггааны ў канцы вучэбнага дапаможніка. Назвы геаграфічных аб’ектаў і імёны даследчыкаў, веданне якіх з’яўляецца абавязковым, выдзелены светлым курсівам. Перад тэкстам кожнага параграфа сфармуляваны пытанні, якія актуалізуюць раней атрыманыя веды і падрыхтоўваюць вас да вывучэння новага матэрыялу. Пытанні і заданні ў тэксце параграфаў, памечаныя значком, накіроўваюць вашу самастойную работу з тэкстам, картамі, ілюстрацыямі, дыяграмамі вучэбнага дапаможніка. Яны абапіраюцца на раней вывучаны матэрыял ці патрабуюць пошуку новай інфарматтьті па тэме.

У тэксце параграфаў вы сустрэнеце дзве рубрыкі. Рубрыка, памечаная значком, звяртае вашу ўвагу на некаторыя факты, якія маюць непасрэдныя адносіны да інфарматтьті параграфа і канкрэтызуюць яе. У рубрыцы «А вы ведаеце, што...» сабраны значныя ці цікавыя факты, якія дапаўняюць або тлумачаць інфармацыю, выкладзеную ў параграфе. Прызначэнне гэтых рубрык — фарміраванне болын поўнага і глыбокага ўяўлення аб аб’ектах, з’явах і працэсах, якія апісваюцца.

 

pick_geografiya_be_9_naumenko.pdf
14 MB
3

Схожі матеріали