Геаграфія

Оцінити підручник:
3,0 2
Геаграфія 7 клас Кальмакова Лопух Сарычава 2017

Географія. Материки і океани. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.Г.Кольмакова, П.С.Лопух, О.В.Саричева
  • Видавництво: "Адукацыя i выхаванне"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 240
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сямікласнікі!

 

Перад вамі вучэбны дапаможнік па вучэбным прадмеце геаграфія. Працуючы з ім, вы зробіце шмат адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках планеты!

Кожную тэму раздзела II адкрывае рубрыка «Геаграфічныя рэкорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўні-кальныя геаграфічныя аб’екты і з’явы мацерыкоў і акіянаў. Параграф пачынаецца з уводных рубрык: «Успамінаем», «Даведваемся», «Разважаем». Мэта першай рубрыкі — нагадаць раней вывучаны матэрыял, неабходны пры знаёмстве з новым. У другой — пералічаны асноўныя пытанні, якія будуць асвятляцца ў параграфе. Трэцяя рубрыка змяшчае праблемныя пытанні або пытанні-загадкі.

Тэкст параграфаў уключае тры асноўныя рубрыкі. Рубрыка «Геаграфічны слоўнік» пазнаёміць з вызначэннем геаграфічных паняццяў, прадугледжаных вучэбнай праграмай. Рубрыка «Цікавыя факты» змяшчае дадатковую інфармацыю пазнавальнага характару. Рубрыка «Важна!» дазваляе не прапусціць важныя звесткі і факты. У рубрыцы «Беларусь і беларусы ў свеце» распавядаецца пра ўнёсак нашых суайчыннікаў у вывучэнне прыроды планеты.

Пасля кожнага параграфа ідуць выніковыя рубрыкі. Сціслыя высновы, якія дазволяць вам паўтарыць і замацаваць самае важнае з пройдзенага матэрыялу, змяшчаюцца ў рубрыцы «Абагульнім і запомнім». Рубрыка «Праверым сябе» дае магчымасць праверыць, наколькі поўна вы засвоілі матэрыял параграфа. А заданні рубрыкі «Ад тэорыі да практыкі» якія выконваюцца ў сшытку, дапамогуць набыць практычныя ўменні, ацаніць ступень засваення ведаў па пройдзенай тэме. Рубрыкі «Клуб дыскусій» і «Клуб эрудытаў» разлічаны на самых цікаўных. Рубрыка «Практычная работа» запрашае да выканання практычных работ па набыцці і замацаванні практычных уменняў. He ўсе заданні абавязковыя для выканання: іх колькасць вызначаецца настаўнікам.

Пры працы з вучэбным дапаможнікам звяртайцеся да геаграфічнага атласа для 7-га класа. Геаграфічныя назвы, прызначаныя для абавязковага запамінання, вылучаны курсівам. Можна самастойна праверыць свае веды па пройдзеных тэмах, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурс Moodle, даступны на Нацыянальным адукацыйным партале http://e-vedy.adu.by. QR-код дазваляе перайсці да патрэбных матэрыялаў з дапамогай мабільнага тэлефона, электроннага планшэта. Таксама на гэтых прыладах можна ўбачыць пэўныя прыродныя працэсы. «Ажыўленыя» малюнкі пазначаны значком.

Жадаем вам поспехаў у вывучэнні геаграфіі!

 

pick_geografiya_be_7_kolmakova.pdf
19 MB
6

Схожі матеріали