Геаметрыя

Оцінити підручник:
5,0 1
Геаметрыя 7 клас Казакоў 2017

Геометрія. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: В.В.Казаков
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2017
  • Сторінок: 173
  • Формат файлу: pdf

Геаметрыя ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і лічыцца адной з першых навук. З’яўленне геаметрычных ведаў звязана з практычнай дзейнасцю людзей. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы «геаметрыя» абазначае «вымярэнне зямлі». Некаторыя геаметрычныя факты сустракаюцца ўжо ў вавілонскіх клінапісных таблічках і егіпецкіх папірусах (3-е тысячагоддзе да н. э.). Старажытныя грэкі надавалі вялікую ўвагу вывучэнню геаметрыі. Імёны такіх вучоных, як Эўклід, Архімед, Піфагор назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечага мыслення. На акадэміі старажытнагрэчаскага філосафа Платона быў выбіты надпіс: «Ды не ўвойдзе сюды той, хто не ведае геаметрыі». Адукаваны чалавек абавязаны быў ведаць геаметрыю.

На вокладцы вучэбнага дапаможніка выкарыстаны фрагмент карціны вялікага італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля Санці «Афінская школа» (акадэмія Платона), дзе паказаны Эўклід і яго вучні, якія рашаюць геаметрычную задачу.

Сёння, як і ў часы Эўкліда, геаметрыя — запатрабаваная навука. Ва ўніверсітэтах усяго свету вывучаюць начартальную, аналітычную і камп’ютарную геаметрыю. Геаметрыя шырока выкарыстоўваецца ў інжынернай справе, архітэктуры, жывапісе, у вытворчасці і ў практычнай дзейнасці чалавека.

Вывучэнне геаметрыі развівае ўменне чалавека разважаць лагічна, абгрунтоўваць свой пункт гледжання.

А зараз пра тое, што вывучае геаметрыя. Свет вакол нас складаецца з прадметаў, якія характарызуюцца некаторымі ўласцівасцямі: колерам, шчыльнасцю, складам рэчыва і г. д. 3 усіх уласцівасцей матэматыкаў цікавіць толькі форма, памеры і размяшчэнне прадметаў адносна адзін аднаго. Таму прадметы ў геаметрыі называюцца фігурамі, а сама геаметрыя займаецца вывучэннем уласцівасцей гэтых фігур.

 

pick_geometriya_be_7_kazakov.pdf
14 MB
2

Схожі матеріали