Мастацтва

Оцінити підручник:
5,0 1
Мастацтва 5 клас Колбышава Захарына Грачова 2022

Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: С.І.Колбишева, Ю.Ю.Захарина, О.О.Грачова
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2022
  • Сторінок: 128
  • Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Вы пазнаёміцеся з новым вучэбным прадметам «Мастацтва». Пасадзейнічае ў гэтым вучэбны дапаможнік, які адкрые вам асаблівы свет — свет мастацтва. Ён напоўнены дзіўнымі фарбамі і гукамі, «гаваркімі» лініямі і формамі, выразнымі словамі і рухамі. Вы будзеце вучыцца разумець і адчуваць гэты дзіўны свет. Даведаецеся, што кожны твор непаўторны і ўнікальны. У адным знаходзіць адлюстраванне жыццё канкрэтнага чалавека, у іншым — лёс краіны або нават усяго чалавецтва.

У падарожжы вам дапамогуць каляровыя ілюстрацыі. Вы пазнаёміцеся з выдатнымі помнікамі архітэктуры, творамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, літаратуры, музыкі, кіно.

Каб твор мастацтва адкрыў вам свае таямніцы, ставіцца да яго трэба вельмі паважліва. Будзе выдатна, калі вы з сябрамі і бацькамі будзеце фантазіраваць, выдумляць, ажыццяўляць творчыя задумы. Так вы зможаце таксама паспрабаваць сябе ў ролі мастака.

У вучэбным дапаможніку вам прапануецца шмат заданняў. Кожнае з іх — толькі зыходны пункт цікавага падарожжа, у якім мастак — менавіта вы. Веды і вопыт, атрыманыя на ўроках выяўленчага мастацтва і музыкі, абавязкова дапамогуць вам.

Разважайце, дзяліцеся сваімі ўражаннямі, задавайце адзін аднаму пытанні, наведвайце музеі і выставы, хадзіце ў тэатры, глядзіце кінафільмы і тэлеперадачы! I вам захочацца стварыць свой мастацкі твор. А вучэбны дапаможнік пасадзейнічае вам у гэтым, падкажа ідэі.

Ствараць — тэта вялікае задавальненне. А якая радасць, калі твор знаходзіць свайго прыхільніка.

У добры шлях!

 

pick_mistetstvo_be_5_kolbisheva.pdf
5 MB
1

Схожі матеріали