Хімія

Оцінити підручник:
5,0 1
Хімія 11 клас Ельніцкі Шарапа 2013

Хімія. Підручник для 11 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: А.П.Єльницький, О.І.Шарапа
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2013
  • Сторінок: 318
  • Формат файлу: pdf

Паважаныя адзінаццацікласнікі!

 

У гэтым навучальным годзе вы будзеце вывучаць раздзел хімічнай навукі — арганічную хімію. Вывучэнне сістэматычнага курса арганічнай хіміі дазволіць вам сфарміраваць уяўленне аб хімічнай будове і ўласцівасцях арганічных рэчываў, метадах іх сінтэзу і напрамках практычнага выкарыстання. Вы пазнаёміцеся з прадстаўнікамі важнейшых класаў арганічных злучэнняў, якія адыгрываюць выключна важную ролю ў нашым жыцці. Яны ўваходзяць у састаў ежы, з’яўляюцца палівам, з іх вырабляюць натуральную, штучную і сінтэтычную тканіну, будаўнічыя матэрыялы, мыйныя сродкі, фарбавальнікі, пластмасу, лекавыя рэчывы і інш.

Вывучэнне арганічных злучэнняў пачынаецца з вуглевадародаў, затым разглядаюцца функцыянальныя вытворныя вуглевадародаў (спірты, фенолы, альдэгіды, карбонавыя кіслоты, аміны). Інфармацыя, з якой вы пазнаёміцеся ў асноўных тэкстах вучэбных параграфаў, уключае звесткі аб будове малекул арганічных рэчываў, наменклатуры, ізамерыі, фізічных і хімічных уласцівасцях, спосабах атрымання і прымяненні. Каб дапамагчы вам у рабоце над тэкстам, новыя паняцці вылучаны шрыфтам, фармулёўкі азначэнняў прыведзены са спецыяльным знакам і чырвоным колерам, а вывады — у рампы на каляровым фоне. Акрамя асноўнага тэксту, ў параграфах ёсць і дадатковы матэрыял, які надрукаваны дробным шрыфтам і абазначаны спецыяльным знакам. Інфармацыя, што падаецца ў дадатковых тэкстах, мае тлумачальны або ўдакладняльны характар і будзе садзейнічаць развіццю вашай цікавасці да вывучаемага прадмета.

У рубрыцы «Цікава ведаць» прыводзяцца факты з гісторыі развіппя арганічнай хіміі, аб знаходжанні рэчываў у прыродзе, аб выкарыстанні рэчываў у вытворчасці і быце.

Пасля кожнага параграфа прапаноўваюцца пытанні і заданні, тыповыя раз-ліковыя задачы, прызначаныя для самастойнай работы. Яны неабходны не толькі для праверкі набытых ведаў, але, галоўным чынам, і для іх актыўнага прымянення. Выкананне заданняў розных відаў і рознага ўзроўню складанасці будзе садзейнічаць болын якаснаму засваенню асноў арганічнай хіміі, фарміраванню ўменняў характарызаваць і тлумачыць хімічныя з’явы, абагульняць і сістэматызаваць факты, фармуляваць вывады.

 

pick_himiya_be_11_elnitskiy.pdf
17 MB
2

Схожі матеріали